Біблія на Берасцейшчыне
22 верасня 2021 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага нам пашчасціла быць на адкрыцці маштабнага выставачнага праекта «Біблія на Берасцейшчыне». Юнакі групы 248 першага курса разам з бібліятэкарам Плугінай Н., выкладчыкам Шуміцкай В.Ю., майстрам вытворчага навучання Скакуном С.А. пазнаёміліся з багатай кніжнай спадчынай, прадстаўленай рэдкімі і каштоўнымі выданнямі духоўнай літаратуры. Выстава наглядна адлюстроўвае гісторыю Бібліі ад ранніх рукапісаў да сучасных выданняў у кантэксце агульнай і рэгіянальнай гісторыі, бо менавіта з Бібліі пачынаецца кніжнасць на землях Беларусі і Брэстчыны.









